Псалтыр 64 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
Пачуй, Божа, голас мой у нараканьню маім; ад ляку непрыяцеляў захавай жыцьцё мае.
Божа, пачуй голас майго маленьня! Ад страху перад ворагам жыцьцё маё захавай.
Схавай мяне ад патайное змовы благіх, ад гому ліхадзеяў,
Ад банды злачынцаў хавай мяне і хэўры ліхадзеяў!
Каторыя зайстрылі языкі свае, як мячы, напялі лук свой словам гаркім,
Што востраць язык свой як меч, а калючыя словы як стрэлы кяруюць.
Страляючы із засады ў бяззаганных, страляючы ў яго зьнецікі й бяз страху.
Каб у нявіннага ўкрадкам страляці: зьнячэўку страляюць у яго і не баяцца нічога.
Яны дзяржацца моцна свайго ліхога замеру, змаўляюцца схаваць сеці, кажучы: «Хто можа бачыць нас?»
Моцна трамаюцца свайго ліхадзейства, змаўляюцца, каб сеці наставіць: яны кажуць: “Хто ўбачыць?” — “І хто вынайдзе нацыя сакрэты?” (Тэкст папраўлены): — Ён іх прагледзіць — Той, што бачыць нутро чалавека — глыбіню сэрца.
Прасачылі выступы, чыста скончылі сачыць. Нутр чалавека а сэрца глыбака.
Надумываюць ліхое, хаваюць уплянаваныя помыслы, а нутро кожнага і сэрца — непраглядны.
Але Бог выстрале стралу, яны будуць ранены зьнецікі,
А Бог паражае іх стралою: яны нечакана былі паранены.
І спатыкнуцца яны з прычыны языкоў сваіх; усі, што абачаць іх, уцякуць.
Іх уласны язык шыкуе ім згубу. І ківаюць галавою ўсе, хто на іх пазірае.
Тады ўсі людзі зьлякаюцца, будуць павядаць, што Бог зьдзеяў, разважаць, што Ён учыніў.
І ўсякі чалавек убаіцца і абвесьціць Божае дзела і зразумее ягоную справу.
Справядлівыя цешацца ў СПАДАРУ і ўцякаюць да Яго. Няхай хваляцца ўсі пасьцівыя сэрцам!
Справядлівы ўцешыцца ў Госпадзе, да Яго прыбягае, а шчырыя сэрцам будуць хваліцца ў Ім.