Псалтыр 41 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Дырыґенту хору. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.

Шчасьлівы добрага розуму празь бедных! у дзень бяды СПАДАР прычыніцца да ўцекаў яго.
 
Багаслаўлёны, хто зважае на беднага і мізэрнага: у дзень няшчасьця Госпад выбавіць яго.

СПАДАР абароне яго, ажыве яго, і будзе ён шчасьлівы на зямлі. Ты не аддасі яго на волю непрыяцеляў ягоных.
 
Няхай Госпад яго сьцеражэ і дае яму жыцьцё і шчасьце на зямлі.(б) О, (Госпад), не дасьць яго ў лютасьць ворагаў ягоных!

СПАДАР паддзяржыць яго на ложку хваробы ягонае. Усю пасьцелю ягоную Ты перасьцелеш у хваробе ягонай.
 
Госпад яго ўзмацуе на ложы нядужным: “Ты зусім адменіш пасьцель у хваробе яго.”

Я сказаў: «СПАДАРУ, зьмілуйся над імною, уздараві душу маю, бо я ізграшыў супроці Цябе!»
 
Я сказаў: “Госпадзе, будзь мне міласэрны! аздараві душу маю, бо я саграшыў супраць Цябе”.

Варагі мае кажуць на мяне ліха: «Як ён памрэць, дык загіне імя ягонае».
 
Мае ворагі абмаўляюць мяне і кажуць: “Калі ж ён памрэ і шчэзьне імя яго?”.

І калі хто давядаецца да мяне, ён пустое гукае; сэрца ягонае зьбірае да сябе крыўду; выходзе вонкі, каб гукаць.
 
А хто наведвае мяне, гаворыць пустое: сэрца ягонае — поўнае злосьці, а за вочы зьневажае мяне.

Разам супроці мяне шэпчуцца ўсі злосьнікі мае, думаюць ліха празь мяне.
 
У зайздрасьці ўсе ненавісьнікі шэпчуць супраць мяне: выдумліваюць на мяне ліхое — шкоднае мне.

Яны кажуць: «Слова веляла цісьне яго; як ён лёг, наперад ня ўстане».
 
(Кажуць): “Пякельная пошасьць пала на яго, калі заляжа, дык не паўстаць яму болей!”.

Нават людзіна супакою майго, на каторую я здаваўся, каторая есьць хлеб мой, падняла на мяне пяту.
 
Нават і прыяцель, якому я давяраў, які еў мой хлеб, падняў пяту на мяне.

Але Ты, СПАДАРУ, зьмілуйся над імною і ўзьнімі мяне, каб я мог адплаціць ім.
 
Але Ты, Госпадзе, зжалься нада мною і падыймі мяне, каб я ім, такім людзям, аддзячыў.

З таго я пазнаю, што Ты зычлівы да мяне, калі мой непрыяцель ня будзе гукаць із радасьці.
 
І з таго я ведаць буду, што Ты мне прыхільны, калі мой вораг ня будзе больш мець перамогі нада мною.

Але — у нявіннасьці маёй Ты мяне паддзержуеш і пастановіш мяне ў прытомнасьці Сваёй на векі.
 
І я, якога Ты падтрымаў, астануся незакрануты і Ты мяне паставіш перад сваім Абліччам навекі.

Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, ад веку а да векаў! Амін а амін!
 
Будзь пахвалены, Госпадзе Божа Ізраіля, ад веку і аж навекі! Аман, аман!