Псалтыр 46 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Хору. Сыноў Корыных. Подле Аламоф. Песьня.
 
Кіраўніку хору. Сыноў Карэевых. Песьня.

Бог нам ахарона а сіла, помач у гаротах, вельма адзержаваная.
 
Бог нам прыпынак і сіла, успамога ў труднасьцях заўсёды гатовая.

Затым не баімся, хоць бы адмянілася зямля, і крануліся горы да сэрца мораў.
 
Таму ня спужаемся, хоцьбы зямля затрэслася і горы ўпалі ў сэрца мора.

Шумяць, муцяцца воды Ягоныя, хай дрыжаць горы ад вялічча Ягонага. Сэля.
 
Няхай шумяць і кіпяць воды ягоныя, няхай трасуцца горы ад напору ягонага! З намі Госпад Сілаў Нябесных, Бог Якубавы — наш абаронца.

Рэчныя плыні вяселяць места Божае, сьвятую сялібу Навышняга.
 
Струменьні ў рэках весяляць места Божае: яны асьвячаюць харомы Найвышэйшага.

Бог пасярод яе, яна не пахісьнецца: паможа ёй Бог золкам.
 
Бог ёсьць пасярод яго, ён не захістаецца: Бог паможа яму, як настане раніца.

Шумяць народы, захісталіся гаспадарствы: Ён выдаў голас Свой, зямля тае.
 
Бунтаваліся народы і хісталіся царствы: Ён падняў свой голас і зямля расплылася.

СПАДАР войскаў із намі, Бог Якаваў горад нам. Сэля.
 
З намі Госпад Сілаў Нябесных, Бог Якубавы — наш абаронца.

Прыходзьце, аглядайце справы СПАДАРОВЫ, якія Ён учыніў спустошаньні на зямлі,
 
Прыйдзіце і ўбачыце дзела Гасподняе, якім дзівам зямлю напаўняе!

Суймае войны да канца зямлі, ломе лук і трысьце дзіду, пале цялежкі цяплом.
 
Ён спыняе войны аж на край сьвету: паламаў лук і скрышыў кап’ё, а шчыты іхнія спаліць.

«Паквольце й ведайце, што Я Бог. Я ўзьвялічаны меж народаў, Я ўзьвялічаны на зямлі!»
 
Спыніцеся, а пазнайце, што я ёсьць Бог — узвышшаны між народамі і на зямлі ўзвышшаны.

СПАДАР войскаў із намі, Бог Якаваў горад нам. Сэля.
 
З намі Госпад Сілаў Нябесных, Бог Якубавы — наш абаронца.