Псалтыр 64 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору. Псалом Давіда. Песьня.

Пачуй, Божа, голас мой у нараканьню маім; ад ляку непрыяцеляў захавай жыцьцё мае.
 
Табе, Божа, належыцца гімн у Сыёне, і Табе дадуць абяцаньне ў Ерусаліме.

Схавай мяне ад патайное змовы благіх, ад гому ліхадзеяў,
 
Выслухай малітву маю: усякае цела прыйдзе да Цябе.

Каторыя зайстрылі языкі свае, як мячы, напялі лук свой словам гаркім,
 
Словы беззаконных асілілі нас, Ты ж ачысьці бясчынствы нашыя.

Страляючы із засады ў бяззаганных, страляючы ў яго зьнецікі й бяз страху.
 
Шчасьлівы той, каго Ты выбраў і прыняў: ён будзе жыць у харомах Тваіх. Мы напоўнімся дабротамі дому Твайго: сьвяты храм Твой,

Яны дзяржацца моцна свайго ліхога замеру, змаўляюцца схаваць сеці, кажучы: «Хто можа бачыць нас?»
 
дзівосны ў справядлівасьці. Выслухай нас, Божа, Збаўца наш, надзея ўсіх канцоў зямлі і тых, што далёка на моры, —

Прасачылі выступы, чыста скончылі сачыць. Нутр чалавека а сэрца глыбака.
 
Ты, што, падпярэзаны магутнасьцю, утвараеш горы сілаю Тваёю,

Але Бог выстрале стралу, яны будуць ранены зьнецікі,
 
утаймоўваеш глыбіню мора, шум хваляў яго! Народы сумеюцца,

І спатыкнуцца яны з прычыны языкоў сваіх; усі, што абачаць іх, уцякуць.
 
і ад знакаў Тваіх устрывожацца тыя, што жывуць на межах. Зыходы раніцы і вечару Ты ўзьвесяліш.

Тады ўсі людзі зьлякаюцца, будуць павядаць, што Бог зьдзеяў, разважаць, што Ён учыніў.
 
Ты наведаў зямлю і напаіў яе, напоўніў яе багацьцем: рака Божая напоўнілася водамі. Ты прыгатаваў ім спажыву, бо такі вось спосаб прыгатаваньня яе:

Справядлівыя цешацца ў СПАДАРУ і ўцякаюць да Яго. Няхай хваляцца ўсі пасьцівыя сэрцам!
 
напаі дажджом яе барозны, павяліч яе ўраджай — кроплям яго яна, зарунеўшы, узрадуецца;