Псалтыр 144 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Давідава. Дабраславёны СПАДАР, скала мая, Каторы вуча рукі мае бітвы, палцы мае вайны,
 
Хвала Давіда. Буду ўзьвялічваць Цябе, Божа мой, Уладару мой, і буду бласлаўляць імя Тваё вечна і на век вякоў.

Міласэрдзе мае а горад мой, высокая вежа мая а вывальнік мой, шчыт мой, на Каторага спадзяюся, Каторы паддаець люд мой імне.
 
Кожны дзень буду бласлаўляць Цябе і славіць імя Тваё на век і на век вякоў.

СПАДАРУ! што ё чалавек, што Ты знаеш яго, сын людзкі, што Ты разважаеш празь яго?
 
Вялікі Госпад і вельмі праслаўлены, і няма межы велічы Яго.

Чалавек падобны да дзьмухненьня; дні ягоныя як сьцень мінаючы.
 
Пакаленьне за пакаленьнем будуць славіць творы Твае і магутнасьць Тваю абвяшчаць.

СПАДАРУ! нахіні нябёсы Свае й зыйдзі; даткніся да гор, і яны будуць курэць.
 
Будуць яны казаць пра пышнасьць славы сьвятасьці Тваёй і пра цуды Твае расказваць;

Блісьні маланьняю й расьцярушыш іх; выстралі стрэлы Свае і зьнішч іх.
 
і скажуць пра моц страшных учынкаў Тваіх, і ведамай зробяць веліч Тваю,

Выцягні руку Сваю з вышыні, вывальні мяне і ратуй мяне зь вялікіх водаў, ад рукі сыноў чужаземцаў,
 
прыгадаюць мноства доказаў дабрыні Тваёй, справядлівасьці Тваёй узрадуюцца.

Каторых рот гукае марнасьць, і правіца іхная — правіца маны.
 
Госпад спагадлівы і ласкавы, доўгацярплівы і шматміласэрны.

Божа, новую песьню буду пеці Табе, на псалтыру дзесяціструнным пеці буду хвалы Табе.
 
Госпад добры для ўсіх, і спагада Яго на ўсіх творах Яго.

Ты, што даеш спасеньне каралём, вывальняеш Давіда, слугу Свайго, ад злога мяча,
 
Хай усе творы Твае, Госпадзе, славяць Цябе, і сьвятыя Твае хай бласлаўляюць Цябе.

Вывальні мяне й ратуй мяне ад рукі сыноў чужаземцаў, каторых рот гукае марнасьць, і правіца іхная — правіца маны,
 
Будуць яны казаць пра славу Твайго валадарства і апавядаць пра магутнасьць Тваю,

Каб сынове нашыя, як расада, расьлі ў маладосьці сваёй, каб дачкі нашыя былі, як вугольныя стаўпы, выразаныя на зразу палацову,
 
каб зрабіць вядомай сынам людзкім сілу Тваю і хвалу велічы Твайго валадарства.

Каб сьвірны нашы поўныя выдалі ўсялякую еміну, авечкі нашы тысячамі а дзясяткамі тысячаў на пастах нашых;
 
Валадарства Тваё — валадарства ўсіх вякоў, і панаваньне Тваё ва ўсякім родзе і родзе. Госпад верны ва ўсіх словах сваіх і сьвяты ва ўсіх творах сваіх.

Валы нашы накладзены; ніякага зламеньня альбо ўпадку, альбо галашэньня ня было на вуліцах нашых.
 
Госпад падтрымлівае ўсіх, што падаюць, і падымае ўсіх паваленых.

Шчасьлівы люд, катораму гэтак. Шчасьлівы люд, каторага СПАДАР — Бог ягоны!
 
Вочы ўсіх да Цябе зьвяртаюцца з надзеяю, і Ты даеш ім страву ў свой час,