Псалтыр 6 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору, на струнных снядзях. Псальма Давідава.
На канец, у песьнях, на актаву, псалом Давіда.
СПАДАРУ, ня ў гневе Сваім гань мяне ані ў вапрысклівасьці Сваёй зыр мяне.
Не дакарай мяне, Госпадзе, у гневе Тваім і не карай мяне ў Тваім абурэньні.
Зьмілуйся над імною, СПАДАРУ, бо я млею; вылячы мяне, СПАДАРУ, бо ўстрывожаны косьці мае.
Зьмілуйся нада мною, Госпадзе, бо я нямоглы; ацалі мяне, бо затрымцелі косьці мае
І душа мая балюча ўстрывожана, а ты, Божа, пакуль?
і душа мая вельмі ўстрывожылася: Ты ж, Госпадзе, — дакуль?
Абярніся, СПАДАРУ, выбаў душу маю, спасі мяне дзеля ласкі Свае;
Павярніся, Госпадзе, выратуй душу маю, у міласэрнасьці Тваёй збаў мяне;
Бо няма ў сьмерці памятаваньня празь Цябе, у шэолю хто можа выхваляць Цябе?
бо няма, хто б у сьмерці памятаў пра Цябе; і хто ў апраметнай хваліць Цябе будзе?
Стамаваны я ўздыхамі сваімі, кажную ноч абліваю ложак, сьлязьмі сваімі краплю пасьцелю сваю.
Зьнямогся я ад стогну майго, штоночы абмываць буду ложак мой, буду абліваць сьлязьмі пасьцель маю.
Зь бяды зацьмела вока мае, ад уцісканьнікаў маіх пастарэла яно.
Усхвалявалася ад гневу вока маё, састарэў я між усіх ворагаў маіх.
Адступітеся ад мяне ўсі ліхадзеі, бо пачуў СПАДАР гук плачу майго.
Адступіце ад мяне, усе, што чыніце беззаконьне, бо Госпад пачуў голас плачу майго!
Пачуў СПАДАР маленьне мае, СПАДАР малітву маю прыйме.
Госпад пачуў просьбу маю, Госпад прыняў малітву маю.
Хай будуць засаромлены й вельма перапалоханы ўсі непрыяцелі мае; хай зьвернуцца а засаромяцца якга.
Хай сумеюцца і ўстрывожацца ўсе ворагі мае, хай чым хутчэй павернуцца назад і вельмі асаромяцца.