Псалтыр 114 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана
Як вышаў Ізраель ізь Ягіпту, дом Якаваў зь люду чужое мовы,
Алілуя! Расчуліўся я, бо Госпад пачуе голас малітвы маёй,
Быў Юда сьвятыняю Ягонай, Ізраель дзяржаваю Ягонай.
бо Ён нахіліў вуха сваё да мяне, і я буду клікаць Яго ў мае дні (жыцьця).
Мора абачыла і ўцякло; Ёрдан павярнуўся назад.
Болі сьмерці пранялі мяне, пагрозы пекла знайшлі мяне, гора і боль знайшоў я,
Горы падскакавалі, як бараны, узгоркі, як ягняты.
і я паклікаў імя Гасподняе: «О Госпадзе, вызвалі душу маю!»
Што табе, мора, што ты ўцякло? Ёрдане, што ты павярнуўся назад?
Госпад літасьцівы і праведны, Бог наш міласэрны.
Горы! чаго падскакуеце, як бараны, узгоркі, як ягняты?
Госпад ахоўвае маленькіх; я быў прыгнечаны, і Ён падтрымаў мяне.
На прытомнасьць Спадара дрыжы, зямля, на прытомнасьць Бога Якававага,
Вярніся, душа мая, да твайго супакою, бо Госпад добрае табе ўчыніў,
Каторы абярнуў скалу ў возера вады, крэмень у жарало вады.
бо Ён выбавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае ад сьлёзаў і ногі мае ад спатыкненьня.