Псалтыр 126 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Песьня на ўступцох. Як зварачаў СПАДАР палоненікаў Сыёну, мы былі бы ў сьненьню.
 
Песьня ўзыходжаньняў. Калі ня Госпад збудуе дом, дарэмна стараліся будаўнікі; калі ня Госпад будзе сьцерагчы места, дарэмна ня спаў вартаўнік.

Тады, былі поўныя сьмеху вусны нашыя, і язык наш — пяцьця; тады гукалі меж паганаў: «Вялікія рэчы ўчыніў СПАДАР ізь імі!»
 
Дарэмна ўставаць рана вам, што спажываеце хлеб журбы: лёгшы, уставайце пасьля таго, як Госпад дасьць сон любым сваім.

Вялікія рэчы ўчыніў СПАДАР із намі: мы вясёлыя.
 
Вось спадчына ад Госпада — сыны, узнагарода — плод улоньня.

Зьвярні палон нашы, СПАДАРУ, як цур’і на паўдня.
 
Як стрэлы ў руцэ дужага, так сыны выгнаньнікаў.

Сеючыя ізь сьлізою пажнуць із радасьцяй.
 
Шчасьлівы той, хто споўніць праз іх жаданьне сваё: не асаромяцца, калі будуць гаварыць з ворагамі сваімі ў браме.

Ідзець а йдзець із плачам нясучы сяўню сяўбы, прыйдзе а прыйдзе з пацехаю нясучы снапы свае.