Псалтыр 87 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Сыноў Корыных. Псальма. Песьня. Под Ягоны ў горах сьвятых.
 
Песьня. Псалом. Сыном Карэевым. Кіраўніку хору. На мэлёдыю Махалет. Навука Емана ізраільцяніна.

Любе СПАДАР брамы Сыёнскія болей за ўсі сялібы Якававы.
 
Госпадзе, Божа збаўленьня майго, я клікаў удзень і ўночы перад Табою:

Пачэсныя рэчы гукаюць празь цябе, места Божае. Сэля.
 
хай дойдзе да Цябе малітва мая, нахілі вуха Тваё да просьбы маёй.

Прыпомню Рагаў а Бабілён знаючым мяне. Вось, Піліста а Тыр із Эфіопаю скажуць: «Гэты там нарадзіўся».
 
Бо душа мая напоўнілася злыбедамі, і жыцьцё маё да апраметнай наблізілася.

Але праз Сыён скажуць: «Тый а тый нарадзіўся ў іх», і сам Навышні мацніць яго!
 
Я быў залічаны да тых, што зыходзяць у магілу, стаў быццам чалавек бездапаможны,

СПАДАР паліча пры сьпісаньню людаў: «Гэты там нарадаіўся». Сэля.
 
жывы сярод памерлых, што, як параненыя, ляжаць у магіле, пра якіх Ты ўжо ня памятаеш і якія адкінутыя ад рукі Тваёй.

І пяюны, як і скакуны, скажуць: «Усі жаролы мае ў Табе».
 
Паклалі мяне ў рове глыбокім, у цемры і цені сьмерці.