Псалтыр 57 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. Подле «Не загубі». Пісань Давідава, калі ён уцёк ад Саўлы ў пячору.
Кіраўніку хору. «Не загубі». Памятная песьня Давіда.
Зьмілуйся над імною, Божа, зьмілуйся над імною; бо да Цябе ўцякае душа мая, пад сьцень крылаў Тваіх я ўцякаю, пакуль мінець няшчасьце.
Калі сапраўды справядлівае кажаце, сыны людзкія, дык судзіце праведна.
Я гукаю да Бога Навышняга, да Бога, Каторы поўне імне.
Бо вось у сэрцы вы чыніце беззаконьне на зямлі, рукі вашыя сплятаюць няправеднасьць.
Ён пашлець ізь нябёс і выбаве мяне; паганьбе тых, што глытаюць мяне (Сэля); пашлець Бог ласку Сваю а праўду Сваю.
Ад улоньня грэшнікі сышлі з дарогі, ад нутра маці зблудзілі, казалі няпраўду.
Душа мая сярод лявоў, ляжу меж поламяў, меж сыноў людзкіх, каторых зубы — дзіды а стрэлы, і язык іхны — войстры меч.
Лютасьць іх падобная да зьмяінай, быццам глухое гадзюкі, што затуляе вушы свае,
Будзь узвышаны над нябёсы, Божа! над усёю зямлёю чэсьць Твая!
не зважае на голас заклінальнікаў, ні на атруту, прыгатаваную знахарам.
Яны прыгатавалі сець пад ступы мае; угнулася душа мая; выкапалі яму на мяне, але самы ўваліліся ў яе. Сэля.
Бог скрышыў зубы іх у пашчах іх, Госпад зламаў сківіцы львоў!
Прыгатавана сэрца мае, Божа, прыгатавана сэрца: я буду пяяць а граць.
Зьнікнуць яны, як вада мімацечная; Ён нацягне свой лук, аж яны зьнямогуцца.
Прачхніся, чэсьць мая, прачхніцеся, ліра а гарпа! Я прачхнуся на золку.
Як растоплены воск, счэзнуць: агонь спадзе на іх, і ня ўбачаць сонца.
Буду хваліць Цябе, Спадару, мяж людаў; буду граць Табе меж народаў;
Перш, як ім адчуць церне ажыны, як жывых — як бывае ў гневе — праглыне іх.
Бо вялікая аж да нябёсаў ласка Твая, аж да булакоў праўда Твая.
Усьцешыцца праведнік, калі ўбачыць пакараньне бязбожнага, памые рукі свае ў крыві грэшніка.
Будзь узвышаны над нябёсы, Божа! над усёю зямлёю чэсьць Твая!
І скажа чалавек: «Калі сапраўды карысна быць праведным, дык сапраўды ёсьць Бог, які судзіць іх на зямлі!»