Псалтыр 100 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Псальма пахвальная. Весела гукайце СПАДАРУ, уся зямля.
 
Псалом Давіда. Буду пяяць Табе, Госпадзе, пра міласьць і суд.

Служыце СПАДАРУ з радасьцяй; прыйдзіце перад від Ягоны зь пяцьцём;
 
Буду граць на гусьлях і разважаць пра шлях беззаганны; калі ж прыйдзеш да мяне? Я хадзіў у нявіннасьці сэрца майго сярод дому майго;

Ведайце, што СПАДАР ё Бог, Ён учыніў нас, і мы Ягоныя, Ягоны люд і авечкі пасты Ягонае.
 
ня меў я перад маімі вачыма рэчы супрацьзаконнай; я ўзьненавідзеў тых, што парушаюць закон.

Уходзьце ў брамы Ягоныя з падзякаю, у панадворкі Ягоныя з хвалою, будзьце ўдзячныя Яму, дабраслаўце імя Ягонае;
 
Сэрца распуснае да мяне не прыстала; благога чалавека, што ўхіляўся ад мяне, я ня ведаў.

Бо СПАДАР добры: на векі ласка Ягоная, і ад пакаленьня да пакаленьня вернасьць Ягоная.
 
Я прагнаў таго, хто патаемна ўзводзіў паклёп на бліжняга свайго; я ня еў разам з тым, у каго пыхлівае вока і ненасытнае сэрца.