Псалтыр 44 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Сыноў Корыных навука.
 
Кіраўніку хору. Навука. Сыном Карэевым. Песьня пра любага.

Божа, мы чулі вушамі сваімі, айцове нашы маўлялі нам, што за ўчынкі Ты зьдзеяў за дзён іхных, за дзён старавечных;
 
Сэрца маё праліло добрае слова: кажу пра мае справы ўладару; язык мой — пяро скарапісца.

Ты рукою Сваёю выгнаў народы, але іх Ты насадзіў; патрышчыў люды і адаслаў іх;
 
Красой ты больш прыгожы за сыноў людзкіх, ласка пацякла з вуснаў тваіх: дзеля гэтага Бог блаславіў цябе на вякі.

Бо не мячом іхным спала ім зямля, ані плячо іхнае ўратавала іх, але правіца Твая а плячо Твае а сьвятліня віду Твайго; бо Ты прыяў ім.
 
Падперажы меч твой да боку твайго, сільны, у дабрыні тваёй і красе тваёй,

Ты тый, Каторы кароль мой, Божа! раскажы спасеньне Якаву.
 
і напружся, і пасьпявай, і пануй дзеля праўды, лагоды і справядлівасьці, і правая рука твая дзівосна павядзе цябе.

Табою мы збадзем варагоў сваіх, зь імям Тваім патопчам паўстаючых на нас;
 
Вострыя стрэлы твае, сільны, — народы скорацца перад табою, — стрэлы ў сэрца ворагаў уладара.

Бо не на лук свой я спадзяюся, і меч мой не ўратуе мяне;
 
Пасад Твой, Божа, на век вякоў; жазло валадарства Твайго — жазло праведнасьці.

Але Ты вывальніў нас ад варагоў нашых і ненавідзячых нас Ты засароміў.
 
Ты палюбіў справядлівасьць і ўзьненавідзеў беззаконьне: дзеля гэтага памазаў цябе Бог, твой Бог, алеем радасьці больш, чым саўдзельнікаў тваіх.

Богам мы хвалімся цэлы дзень, і імені Твайму на векі будзем дзякаваць. Сэля.
 
Сьмірна, і алоэ, і касія ад вопраткі тваёй і ад харомаў з слановай косьці цешаць цябе.

Ты, адылі, пакінуў, засарамаціў нас, і ня выходзіш у войсках нашых;
 
Дочкі каралеўскія ў пашане ў цябе. Каралева стала па правай руцэ тваёй, у вопратку золатам прашытую апранутая, упрыгожаная.

Ты павярнуў нас назад ад непрыяцеля, і ненавідзячыя глабаюць нас сабе;
 
Слухай, дачка, глянь, і нахілі вуха тваё, і забудзь народ твой і дом бацькі твайго,

Ты аддаў нас, як авечкі, на емя, і меж народаў рассыпаў нас;
 
і ўладар пажадае красы тваёй, бо ён — госпад твой;

Прадаў люд Свой задарма, не павялічыў цаны іх;
 
і паклоняцца яму дочкі Тыру з дарамі. На твар твой маліцца будуць багатыя народу.

Ты зрабіў нас зьдзекам у суседзяў нашых, пасьмехам а грэбаваньням тых, што навокал нас;
 
Уся слава дачкі каралеўскай у ёй самой: яна апранутая ў вопратку з залатымі махрамі, упрыгожаная.

Зрабіў нас прыказяй у народаў, ківам у людаў.
 
Прывядуць да ўладара дзеваў усьлед за ёю, дружак яе прывядуць табе.

Цэлы дзень ганьба мая перад імною, і сорам віду майго пакрывае мяне,
 
Сярод радасьці і вясельля прывядуць іх і ўвядуць у каралеўскія харомы.

Ад голасу лаючага а вернучага, ад паглядаў непрыяцеля а помсьніка.
 
Замест бацькоў тваіх сталі сыны твае: паставіш іх князямі па ўсёй зямлі.

Усе гэта прышло на нас; а мы не забыліся Цябе ані схвальшавалі змовы Твае;
 
Зраблю памятным імя тваё ўва ўсіх пакаленьнях; дзеля гэтага будуць цябе славіць народы на век і на век вякоў.

Сэрца нашае не адступіла назад, не адхінуліся й сігі нашыя ад сьцежкі Твае,
 

Як Ты паражаў нас на месцу шакалоў і пакрыў нас сьмяротным сьценям;
 

Калі б мы забыліся імя Бога нашага альбо выцягнулі рукі нашы да чужога бога,
 

Ці не прасачыў бы Бог гэтага? бо Ён ведае тайны сэрца.
 

За Цябе забіваюць нас кажны дзень, уважаюць нас за авечкі на зарэз.
 

Прачхніся, чаму сьпіш, Спадару? Устань, не пакінь нас назаўсёды.
 

Нашто хаваеш Ты від Свой? нашто забываешся гароту нашу а ўціск наш?
 

Бо душа наша ўгнулася да пылу, прыліп да зямлі жывот наш.
 

Устань, памажы нам, выкупі нас дзеля ласкі Свае.