Псалтыр 107 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае!
 
Песьня. Псалом Давіда.

Няхай кажуць адкупленыя СПАДАРОМ, каторых Ён адкупіў з рукі ўцісканьніка,
 
Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду апяваць і ўсхваляць у славе маёй.

І ізь земляў зьбер іх, з усходу і із захаду, з поўначы й з паўдня.
 
Устаньце, ліра і гусьлі! Я ўстану рана!

Яны падарожжавалі на пустыні пустыннаю дарогаю, не знаходзілі места жыць;
 
Буду дзякаваць Табе, Госпадзе, сярод людзей, буду пяяць Табе сярод народаў.

Галодныя а ўсьмяглыя, душа іхная млела ў іх.
 
Бо вялікая, вышэй за нябёсы, міласьць Твая і праўда Твая — да хмараў.

І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, з гароты іхнае ратаваў іх,
 
Узьнясіся над нябёсамі, Божа, і над усёй зямлёй — хвала Твая!

І павёў іх простаю дарогаю, каб прышлі да места асяленьня.
 
Каб любыя Твае маглі знайсьці ратунак, збаў іх праваю рукою Тваёю і выслухай мяне.

Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную і за чудосы Ягоныя сыном людзкім!
 
Бог прамовіў у сьвятыні сваёй: «Узьнясуся, і разьдзялю Сіхэм, і даліну палатак разьмеру.

Бо Ён досыць чыне жадаючай душы і галодную душу напаўняе дабром,
 
Мой Галаад, Мой Манасія, а Ахрэм — падпора галавы Маёй, Юда — кароль Мой,

Такіх, што сядзяць у цемні і ў сьмяротным сьценю, скаваныя бядою а зялезам;
 
Мааб — посуд надзеі Маёй, на Ідумэю працягну абутак Мой, іншапляменьнікі скарыліся Мне».

Бо яны збунтаваліся супроці слоў Божых і ўлегцы замелі раду Навышняга,
 
Хто ўвядзе мяне ва ўмацаваны горад? Або хто давядзе мяне да Ідумэі?

Затым Ён скарыў нямернаю працаю сэрца іхнае; спатыкнуліся й ня было памачніка.
 
Ці ня Ты, Божа, які адкінуў нас? І ці ня выйдзеш, Божа, з нашымі сіламі?

І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, з гароты іхнае выбавіў іх,
 
Дай нам дапамогу ў бядзе, бо марны ратунак людзкі.

Вывеў іх ізь цемні й сьмяротнага сьценю і разарваў вязі іхныя.
 
У Богу явім сілу, і Ён зьвядзе ў нішто ворагаў нашых.

Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную й за чудосы Ягоныя сыном людзкім!
 

Бо Ён паламіў брамы бранзовыя і пасек завалы зялезныя.
 

Дурныя бедавалі з прычыны выступу свайго і з прычыны бяспраўяў сваіх;
 

Усякае ежы брыдзілася душа іхная, і яны дайшлі да брамаў сьмерці.
 

І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, з гароты іхнае выбавіў іх;
 

Паслаў слова Свае, і вылячыў іх, і вывальніў ад зьнішчэньня іхнага.
 

Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную і за чудосы Ягоныя сыном людзкім!
 

І няхай абракаюць аброкі падзякі і абяшчаюць справы Ягоныя зь пяцьцём.
 

Каторыя плаваюць па мору ў караблёх, маюць заняткі на вялікіх водах,
 

Тыя бачаць учынкі СПАДАРОВЫ й чудосы Ягоныя ў глыбіні;
 

І раскажа Ён, і ўзьнімаецца бура, каторая падыйме хвалі яго;
 

Узьнімаюцца да нябёс, спушчаюцца да бяздоньняў; душа іх млее ў бядзе;
 

Яны круцяцца, хістаюцца, як п’яны; уся мудрасьць у іх гіне.
 

І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, і з гароты іхнае вывеў іх;
 

Ён зьмяніў буру ў цішыню, і змоўклі хвалі;
 

І цешыліся, бо супакоіліся, і прывёў іх да жаданага порту.
 

Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную і за чудосы Ягоныя сыном людзкім!
 

Няхай узьвялічаюць Яго ў збору люду і на пасядзеньню старцоў хай хваляць яго.
 

Ён абарачае рэкі ў пустыню й жаролы водаў — у бязводны край,
 

Уродлівую зямлю — у салоную, за нягоднасьць жывучых на ёй.
 

Ён абарачае пустыню ў вазёры водаў і сухую зямлю — у жаролы водаў,
 

І селе там галодных, каб яны прыгатавалі месца на асяленьне;
 

І засяюць полі, і садзяць вінішчы, каторыя даюць урод жніва.
 

І Ён дабраславе іх, і яны вельмі множацца, і статку іхнага ня менее.
 

Ізноў іх паменела, і ўгнуліся ад злога ўціску а смутку.
 

Ён ільлець грэбаваньне на князёў і прычыняе, што яны блудзяць на пустыні, ідзе няма дарогі.
 

Ён падыймае беднага зь немарасьці і множа радзімы, як стаду.
 

Бачаць справядлівыя й цешацца, а ўсякае бяспраўе зачыняе рот свой.
 

Хто мудры, тый зацяме гэта, і зразумее ласкі СПАДАРОВЫ.