Псалтыр 13 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017

 
 

Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.

Пакуль, СПАДАРУ, будзеш забывацца мяне на векі? пакуль будзеш хаваць від Свой ад мяне?
 
Дакуль, Госпадзе, будзеш зусім на мяне забывацца? Дакуль будзеш адводзіць аблічча Сваё ад мяне?

Пакуль імне складаць рады ў душы сваёй і смутак у сэрцу сваім што дня? Пакуль будзе вяльмувацца непрыяцель мой над імною?
 
Дакуль складаць мне намеры ў душы маёй, смутак у сэрцы маім кожны дзень? Дакуль жа будзе ўзносіцца вораг мой нада мною?

Глянь, адкажы імне, СПАДАРУ, Божа мой! асьвяці вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю;
 
Паглядзі на мяне і выслухай мяне, Госпадзе, Божа мой. Прасвятлі вочы мае, каб не заснуў я ў смерці,

Каб не сказаў злосьнік мой: «Я здолеў яго»; каб не ўзрадаваліся ўцісканьнікі мае, калі я пахіснуся.
 
каб не сказаў калі вораг мой: «Я адолеў яго!»; хай не радуюцца тыя, што пераследы мне робяць, калі я пахіснуся.

А я на міласэрдзе Твае спадзяюся, узрадуецца сэрца мае із спасеньня Твайго; запяю СПАДАРУ, бо Ён заплаціў імне дабром.
 
Я ж спадзяюся на міласэрнасць Тваю. Радуецца сэрца маё з выратавання Твайго, заспяваю я Госпаду, Які даброты даў мне.