Псалтыр 76 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017

 
 

Кіраўніку хору. На струнных снадзівах. Псальма Асафова. Песьня.
 
Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Асафа. Песня.

Ведамы ў Юдэі Бог, у Ізраелю вялікае імя Ягонае.
 
Вядомы ў Юдэі Бог, у Ізраэлі вялікае імя Яго.

І быў у Саліме будан Ягоны, і сяліба Ягоная на Сыёне.
 
І ёсць у Салеме хорам Яго, і паселішча Яго ў Сіёне.

Там зламіў Ён палаючыя стрэлы луку, шчыт а меч а вайну. Сэля.
 
Там знішчыў Ён прывабнасць лука, шчыт, меч і вайну.

Славуты Ты, большае вялікасьці, чымся дзярлівыя горы.
 
Ты Дзівосны, што нясеш святло ад гор крадзяжу.

Аглабаны дужыя сэрцам, змарыў іх сон; усі мужы вайны не змаглі падняць рук сваіх.
 
Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх.

Ад Твайго зганеньня, Божа Якаваў, ашалапуціліся конькік і конь.
 
Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь.

Але Ты, страшны Ты! хто вытрывае перад Табою ў часе гневу Твайго?
 
Ты — пагрозлівы, і хто супрацівіцца Табе? З таго часу і гнеў Твой.

Зь нябёс Ты даў пачуць суд: зямля зьлякалася й сьцішылася,
 
З неба дазволіў Ты пачуць прысуд; зямля здрыганулася і суцішылася,

Як Бог паўстаў на суд, вывальніць усіх лагодных на зямлі (Сэля);
 
калі ўзняўся Бог на суд, каб збавіць усіх пакорлівых на зямлі.

Бо гнеў людзкі ўславе Цябе, астачу гневу Ты зьвяжаш.
 
Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.

Рабіце абятніцы і паўніце СПАДАРУ, Богу свайму; усі, што абступаеце Яго, нясіце дары Яму страшнаму,
 
Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.

Што слыша дух князёў, што страшны каралём земным.
 
Таму, Які адымае дух князёў, Найвялебнаму сярод цароў зямных.