Псалтыр 54 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Навука Давідава.
Кіраўніку хору. На струнах. Маскіль. Давідаў.
Як прышлі Зыфы й наказалі Саўлу: «Ці не хаваецца Давід у нас?»
Пасля таго, як зіфейцы прыйшлі да Саўла, кажучы: «Вось, Давід у нас хаваецца».
Божа! імям Сваім выбаў мяне і моцаю Сваёю судзі мяне.
Божа, збаў мяне ў імя Тваё і ў магуцці Тваім судзі мяне.
Божа! пачуй малітву маю, нахіні вуха да словаў вуснаў маіх;
Божа, выслухай маё маленне, вушамі ўспрымі словы маіх вуснаў.
Бо чужнікі паўсталі на мяне, тыраны шукаюць душы мае, не становяць яны Бога перад сабою. Сэля.
Бо пыхліўцы падняліся супраць мяне і моцныя шукалі душу маю, і не паставілі яны Бога перад сабою.
Вось, Бог памачнік імне; Спадар сярод тых, што паддзержуюць душу маю.
А вось Бог падтрымлівае мяне, Госпад — абаронца душы маёй.
Благім Ён адплаце непрыяцелям маім; вернасьцяй Сваёй выгубі іх.
Павярні ліха на непрыяцеляў маіх і ў праўдзе Тваёй павынішчай іх.
Ахвотна абраку Табе, услаўлю імя Твае, СПАДАРУ, бо добры;
Добраахвотна складу я ахвяру Табе, вызнаваць буду імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае;
Бо Ты вывальніў мяне ад кажнае бяды, і непрыяцеляў маіх бачыла вока мае.
бо ўратаваў Ён мяне ад усіх бед, і на непрыяцеляў маіх глядзела з пагардай вока маё.