Псалтыр 146 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Галілуя! Хвалі, душа мая, СПАДАРА.
 

Буду хваліці СПАДАРА ў жыцьцю сваім; пеці буду хвалы Богу свайму, пакуль мае быцьцё.
 

Не спадзявайцеся на князёў, на сына людзкога, у каторага нямя помачы.
 

Дух ягоны выходзе, ён зварачаецца да зямлі свае; таго самага дня думкі ягоныя гінуць.
 

Шчасьлівы, каму помач — Бог Якаваў, каторы спадзяецца на СПАДАРА, Бога свайго,
 

Каторы ўчыніў неба й зямлю, мора а ўсе, што ў ім, Каторы заховуе праўду на векі,
 

Каторы чыне суд уцісьненым, даець ежу галодным. СПАДАР разьвязуе вязьняў;
 

СПАДАР адчыняе вочы нявісным; СПАДАР прастае ўгнёных; СПАДАР любе справядлівых;
 

СПАДАР крые чужаземцаў; сірату а ўдаву падпірае; а сьцежку бязбожных бурае.
 

СПАДАР будзе караляваць на векі, Бог твой, Сыёне, у вусіх пакаленьнях. Галілуя!