Псалтыр 98 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Псальма. Пейце СПАДАРУ новую песьню, бо чудосы ўчыніў Ён. Памагла Яму правіца Ягоная й сьвятое плячо Ягонае.
 

Ведамым зрабіў СПАДАР спасеньне Свае, перад ачыма народаў Ён аб’явіў справядлівасьць Сваю.
 

Успомнеў Ён ласку Сваю а вернасьць Сваю да дому Ізраелявага. Абачылі ўсі канцы зямлі спасеньне Бога нашага.
 

Весела гукайце СПАДАРУ, уся зямля, завядзіце, пейце а грайце.
 

Грайце СПАДАРУ на гарпе, на гарпе і голасам песьні;
 

На трубах і з гукам рогу весела гукайце перад Каралём СПАДАРОМ.
 

Няхай мора гудзіць і паўніня яго, сьвет і жывучыя ў ім;
 

Няхай цур’і б’юць уладкі; хай горы разам вяселяцца
 

Перад відам СПАДАРОВЫМ, бо Ён прыходзе судзіць зямлю; будзе судзіць сьвет у справядлівасьці і люды ў пасьцівасьці.