Псалтыр 95 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Прыйдзіце, пейма СПАДАРУ, весела гукайма Скале спасеньня нашага.
 

Перайміма від Ягоны з падзякаю, псальмамі вельма гукайма Яму;
 

Бо Бог — СПАДАР вялікі й вялікі Кароль над усімі багамі,
 

У каторага ў руццэ глыбіні зямлі, вышыні гор Ягоныя таксама,
 

У каторага мора, і Ён учыніў яго, і сушу рукі Ягоныя ўхармавалі.
 

Прыйдзіце, пакланімася а прыклякніма, уклякніма перад СПАДАРОМ, Каторы ўчыніў нас!
 

Бо Ён Бог наш, а мы людзі ягонае пасты і авечкі рукі Ягонае. Сядні, калі голас Ягоны пачуеце,
 

Не каляньце сэрца свайго, як у Мерывы, у часе пробы на пустыні,
 

«Як спакушалі Мяне бацькі вашыя, прабавалі Мяне, дарма што бачылі справу маю.
 

Сорак год Я брыдзіўся родам і сказаў: "Люд, што блудзе сэрцам, ды яны не пазналі дарогаў Маіх";
 

Затым Я прысягаў у вабурэньню Сваім, што яны ня ўвыйдуць у супакой Мой».