Псалтыр 95 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Хадзеце, сьпяваць будзем Госпаду, выслаўляці скалу збаўленьня нашага!
 

Станьма прад абліччам Яго ды з падзякай, псальмы сьпявайма Яму!
 

Бо Госпад ёсьць Бог вялікі і Цар вялікі над усімі багамі.
 

У руцэ ў Яго глыбіні зямныя, і Ягоны-ж вярхі найвышэйшыя гор.
 

Ягонае мора, бо Ён стварыў яго, і сухаземле рукі Яго кшталтавалі.
 

Хадзеце, суклонімся і ўпадзем, укленчым прад Госпадам, Тварцом нашым!
 

Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ, што Ён пасьвіць, авечкі Ягонай рукі. О, каб вы паслухалі сяньня Ягонага голасу:
 

Ня робце жорсткімі сэрцы вашыя, як у Мэрыбе, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
 

дзе вашы айцы спакушалі Мяне, прабавалі Мяне, хоць і бачылі рук Маіх дзела!
 

Сорак гадоў гэты род абураў Мяне; дык Я сказаў: яны — народ, што блукаецца сэрцам і не пазналі шляхоў Маіх.
 

Дык Я пакляўся ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў мой супакой.