Псалтыр 92 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Псальм. Песьня на дзень суботні.
 

Добра хваліці Госпада й славіць імя Тваё, Найвышэйшы!
 

Абвяшчаць спазаранку ласку Тваю і праўду Тваю ўначы
 

на дзесяціструннай і арфе, на струнах гусьляў іграючы.
 

Бо Ты ўзьвесяліў мяне, Госпадзе, Тваімі дзеяньнямі, аб творах рук Тваіх радасна пяю.
 

Як вялікі дзеяньні Тваі, о Госпадзе; назьдзіў глыбокія мысьлі Твае.
 

Чалавек бязглузды ня зьведае гэтага, і сьляпак ня сьцяміць.
 

Калі бязбожныя растуць, як трава, і злачынцы цьвітуць, — дык каб навек яны былі зьніштожаны!
 

Ты-ж, Госпадзе, навекі ў вышыні нябёсаў!
 

Бо-ж вось ворагі Тваі, Госпадзе, бо-ж вось ворагі Тваі гінуць, і расьцярушываюцца ўсе, што робяць беззаконнае.
 

Але мой рог Ты ўзносіш, як-бы ў аднарожца, а я памазаны алеем сьвятым.
 

І вока маё пацяшацца будзе над ворагамі маімі, і чуюць вушы мае аб злачынцах, што супраць мяне збунтаваліся.
 

Пабожны быццам пальма разрастаецца, ён расьце, як той кедр на Лібане.
 

Насаджаныя ў доме Гасподнім, яны расцьвітаюць на панадворках Бога нашага.
 

Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавіты і сьвежыя,
 

каб абвяшчаць, што Госпад справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды.