Псалтыр 130 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня ўзыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, о Госпадзе!
 

Пачуй мой голас, о Госпадзе! Няхай вушы Твае ўчуюць голас маленьня майго!
 

Калі Ты будзеш помніць правіннасьці, Госпадзе Божа, дык каму-ж устаяці?
 

Ды ў Цябе й адпушчэньне, каб людзі Цябе паважалі.
 

Спадзяюся на Госпада, жджэ душа мая слова Ягонага.
 

Жджэ душа мая Госпада — больш, чым жджэ стораж сьвітаньня, чым стораж сьвітаньня.
 

Спадзявайся, Ізраілю, на Госпада, бо ў Госпада ласка й шчодрасьць збаўленьня,
 

і Ён зьніме з Ізраіля ўсе злачынствы ягоныя.