Псалтыр 121 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Узьнімаю я вочы да гораў, адкуль прыйдзе ка мне ўспамога.
 

Успамога мая ад Госпада, што неба стварыў і зямлю.
 

Ня дасьць Ён стапе тваёй пахіснуцца, ня сьпіць Стораж твой.
 

Запраўды, ня сьпіць Стораж Ізраіля ды не задрэмле.
 

Госпад ёсьць Стораж твой, Госпад — цень твой праваруч ля цябе,
 

каб сонца ўдзень цябе не паразіла, ані месячык ночкай.
 

Госпад будзе цябе сьцерагчы ад усякага зла, будзе душу тваю сьцерагчы Ён.
 

Сьцерагчы будзе Госпад твой выхад і твой уваход ад сяньня й навекі.