Псалтыр 142 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Навука Давідавая. Малітва яго, як быў у пячоры.Голасна крычу я да Госпада, голасна да Госпада малюся.
 

Прад Ім я мой жаль выліваю, Яму пра тугу маю апавядаю.
 

Калі зьнемагае мой дух у-ва мне, Ты вёдаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хадзіў, яны ўкрадкам сіло мне наставілі.
 

Гляджу я ўправа — нікога няма, хто-б ведаў мяне; прыпынку няма для мяне, ніхто аб душу маю не парупіцца.
 

Дык да Цябе крычу я, о Госпадзе, кажучы: Ты — мой прыпынак, Ты — мая доля ў зямлі жывых!
 

Зваж на мой плач, бо вельмі зьнямогся я; ратуй Ты мяне ад маіх перасьледавацеляў, бо яны дужэй за мяне.
 

Вызваль з вязьніцы душу маю, каб імя Тваё выхваляць. Пабожныя мяне навакол абступаюць, каб Ты мне ласку зрабіў.