Псалтыр 26 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Судзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на Госпада спадзяваўся ды не пахіснуўся.
 

Выпрабуй мяне, Госпадзе, і дасьведчы: растапі нутро маё і сэрца маё!
 

Бо ласка Твая прад вачыма маімі, і хадзіў я ў праўдзе Тваёй.
 

Не засядаў я з людзьмі ілжывымі і ня куміўся з крывадушнымі.
 

Ненавідзіў я зборкі зламысных ды з бязбожнікамі разам не сядаю.
 

Абмыю ў нявіннасьці рукі мае і абыйду навакол ахвярніку Твайго, Госпадзе,
 

каб голасна падзякаваць Табе ды апавядаці ўсе цуды Твае.
 

Госпадзе! Я ўлюбіў красу Твайго дому і месца, дзе слава Твая.
 

Не загубі Ты душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі,
 

да чыіх рук прыліплі ўчынкі ганебныя, чыя правіца напоўпена хабарамі.
 

Я-ж буду хадзіці ў беззаганнасьці маёй; дык збаў Ты мяне і зьлітуйся нада мною!
 

Стапа мая на роўнай сьцежцы стаіць; у зграмаджэньнях буду я Госпада славіць.