Псалтыр 120 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада гукаў я ў бядзе маёй, і Ён мяне выслухаў.
 

Госпадзе, вызваль душу маю ад вуснаў ілжывых, ад языка здрадлівага.
 

Што дасьць табе ды якую карысьць здрадлівы язык прынясе?
 

Вострыя стрэлы ваякі ды вугальле яноўцавае.
 

Гора мне, што я госьць у Масоха, што жыву ля шатроў Кедарскіх!
 

Лішне доўга душа мая жыла сярод тых, што спакой ненавідзяць.
 

Я — самы спакой; ды, як толькі прамоўлю, яны — за вайну.