Псалтыр 20 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
 

Каб Госпад пачуў цябе ў дзень суму! Каб засланіла цябе імя Бога Якубавага!
 

Каб прыслаў Ён табе помач із Сьвятыні і паддзержыў цябе з Сыону!
 

Няхай Ён прыпомніць усе жэртвы твае і цэлапаленьні твае няхай знойдзе тлустымі. (Зэля)
 

Няхай дасьць табе, чаго сэрца тваё жадае, і споўніць усе твае замыслы,
 

каб мы ўзрадаваліся збаўленьнем тваім і ў імя Бога нашага сьцяг паднялі. Каб Госпад споўніў усе просьбы твае!
 

Цяпер я ведаю, што Госпад спасае Памазанца Свайго; Ён адгукаецца яму з сьвятога неба Свайго праз магутную помач правіцы Сваёй.
 

Іншыя (спадзяюцца) на калёсы ды коні; мы-ж прызываем імя Бога нашага.
 

Яны пахіснуліся і зваліліся; мы-ж паўсталі і стаімо проста.
 

Госпадзе, памажы цару і выслухай нас, як паклічам!