Псалтыр 67 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору: на струнных. Псальм да пяяньня.
 

Божа, будзь нам ласкавы й багаслаў нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Зэля)
 

каб на зямлі мы пазналі Твой шлях, між усімі народамі збаўленьне Тваё.
 

Тады Цябе, Божа, хваліць будуць народы; будуць славіць Цябе усе людзі.
 

Усьцешацца й узрадуюцца ўсе пляменьні, што Ты судзіш народы па праўдзе й плямёнам кірунак даеш на зямлі. (Зэля)
 

Хваліць Цябе, Божа, будуць народы; будуць славіць Цябе ўсе людзі.
 

Зямля плод свой выдала; няхай Бог, наш Бог, нас багаслаўляе!
 

Няхай Бог нас багаслаўдяе, няхай усе ўзьмежкі зямлі Яго ўбаяцца!