Псалтыр 47 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: псальм.
 

Ляскайце далоньмі, усе народы, сьпявайце Богу з радасьці вялікае!
 

Бо страшны Госпад Найвышэйшы, вялікі Цар над усенькай зямлёй.
 

Ён пакарыў нам народы й паганаў пад ногі нашыя.
 

Ён выбраў для нас нашу спадчыну, красу Якуба, якога Ён палюбіў. (Зэля)
 

Узьнёсся з крыкам радасьці Бог, Госпад пры гуках трубных.
 

Слаўце Бога, слаўце! Выслаўляйце Цара нашага, выслаўляйце!
 

Бо Бог ёсьць Цар над усенькай зямлёй; сьпявайце-ж мудра.
 

Бог царыць над усімі паганамі; Бог уссеўся на сьвятым пасадзе Сваім.
 

Шляхотныя спасярод народаў сабраліся да народу Бога Аўраамавага, бо шчыты на зямлі — Божыя; Ён высака ўзвышан.