Псалтыр 122 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Давідавая.Усьцешыўся я, калі мне сказалі: Хадзем да дому Гасподняга!
 

Вось, нашы стопы стаяць у варотах тваіх, о Ерузаліме!
 

Ерузаліме! Ты йзноў адбудованы, як места, крэпка замкнёнае,
 

куды йдуць пакаленьні, пакаленьні Гасподавы, па закону Ізраіля хваліць імя Гасподняе,
 

бо тама стаяць пасады судовыя, пасады дому Давідавага.
 

Прасеце спакою для Ерузаліму! Няхай мір маюць тыя, што любяць цябе.
 

Спакой няхай будзе ў мурох у тваіх, мір у харомах Тваіх.
 

Дзеля братоў маіх і прыяцеляў дайце казаць мне: Мір табе!
 

Дзеля дому Госпада, нашага Бога, жадаю найлепшага Я для цябе.