Псалтыр 87 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Сыноў Карэявых. Псальм. Песьня. Угрунтаваньне на сьвятых гарах.
 

Любіць Госпад брамы Сыонскія больш за ўсе іншыя сялібы Якубавыя.
 

Слаўныя рэчы прадказаны аб табе, места Божае! (Зэля)
 

Эгіпт і Бабілён успамяну я прад тымі, што ведаюць мяне; навет Хвілістыны і Тыр з Этыопіяй разам скажуць; той там нарадзіўся.
 

Аб Сыоне-ж будуць казаці: той і той нарадзіўся ў ім, і Госпад яго ўзмацняе.
 

Госпад напіша, сьпісуючы народы: гэты нарадзіўся ў ім. (Зэля)
 

Дык пяяць аб табе будуць усе чыста сілы жыцьця майго.