Псалтыр 4 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Давідавы.
 

Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, Справядлівасьць мая! У цясноце даваў Ты мне прасторнасьць. Зьмілуйся нада мною і пачуй малітву маю!
 

Сыны людзей: дакуль слава мая зьняважацца будзе? Дакуль марноту любіць будзеце ды ілжы шукаці? (Зэля)
 

Ведайце-ж, што Госпад выдзяліў Сабе пабожнага Свайго; Госпад чуе, калі гукаю да Яго.
 

Дрыжыце й не грашыце! Разважайце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Зэля)
 

Нясеце ахвяры праўдзе і спадзявайцеся на Госпада!
 

Многія кажуць: Хто пакажа нам добрае? Ты, Госпадзе, узьнімі над імі сьветласьць аблічча Твайго!
 

Ты напоўніў сэрца маё вялікшай радасьцяй, чым маюць яны, сабраўшы збожжа й віна багата. (Зэля)
 

Супакойна лягу я і засну, бо Ты, Госпадзе, даеш мне жыці спакойна сярод небясьпекі.