Псалтыр 97 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Царуець Госпад; няхай радуецца зямля, няхай весяліцца безьліч астравоў!
 

Хмары й цемра навакол Яго; справядлівасьць і права — падставы пасаду Ягонага.
 

Агонь ідзе наперадзе Яго і паліць наўкола ворагаў Ягоных.
 

Маланкі Ягоныя сусьвет асьвятляюць; бачыць гэта зямля і дрыжыць.
 

Горы, быццам воск, таюць ад аблічча Госпадава, ад аблічча Госпада ўсенькае зямлі.
 

Абвяшчаюць нябёсы справядлівасьць Яго, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
 

Асаромяцца ўсе, што ідалам служаць, што ідаламі сваімі пахваляюцца: пакланецеся Яму, усе богі, да зямлі!
 

Чуе гэта Сыон і цешыцца, і весяляцца дачкі Юдзіны дзеля судоў Тваіх, Госпадзе!
 

Бо Ты, о Госпадзе, над усенькай зямлёй Найвышэйшы, Ты ўзьнёсся пад усімі багамі.
 

Вы, што любіце Госпада, зьненавідзьце вы зло! Ён хавае душы сьвятых Сваіх, із рукі бязбожных вырывае іх.
 

Сьветласьць на пабожных зыходзе, і радасьць на шчырых сэрцам.
 

Радуйцеся ў Госпадзе, справядлівыя, і выслаўляйце імя Ясо сьвятое!