Псалтыр 112 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Галілуя! Шчасьлівы муж баіцца СПАДАРА, вельмі любуе расказаньні Ягоныя.
 

Моцнае на зямлі будзе насеньне ягонае; пакаленьне пасьцівых будзе дабраславёнае.
 

Маемасьць а багацьце ў доме ягоным, і справядлівасьць ягоная трывае на векі.
 

Усходзе ў цемні сьвятліня пасьцівым, — Ён ласкучынюшчы, спагадлівы а справядлівы.
 

Добрая людзіна прыяе а пазычае, яна павядзець справы свае справядліва;
 

Бо на векі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе справядлівы;
 

Благое дзейкі не зьлякаецца; сэрца ягонае гатовае; ён спадзяецца на СПАДАРА.
 

Падмацаванае сэрца ягонае, ён не зьлякаецца, пакуль ён глядзіць на злосьнікаў сваіх.
 

Рассыпаў, раздаў бедным; справядлівасьць ягоная трывае на векі; рог ягоны ўзьвялічыцца ў сьці.
 

Нягодны будзе бачыць і смуціцца, будзе скрыгатаць зубамі сваімі й таіць. Жаданьне бязбожных загіне.