Псалтыр 108 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня. Псальма Давідава.
 

Гатова сэрда мае, Божа; буду пяяць а выхваляць, навет і чэсьць мая.
 

Прачхніся, псалтыру а гарпа; я прачхнуся на золку.
 

Буду выхваляць Цябе сярод людаў, СПАДАРУ, буду пяяць хвалы Табе сярод народаў;
 

Бо над нябёсы ласка Твая, і праўда Твая аж да булакоў.
 

Узьніміся, Божа, над нябёсы, і над усёю зямлёю чэсьць Твая,
 

Каб вывальніліся любовыя Твае; выбаві правіцаю Сваёй і адкажы імне.
 

Бог казаў у сьвятасьці Сваёй: «Узрадуюся, падзялю Шыхем і даліну Сукофскую памераю.
 

Ґілеад Мой, Манас Мой і Яхрэм сіла галавы Мае, Юда правадаўца Мой.
 

Моаў мыйніца Мая, на Едома кіну бот свой, над Пілістаю буду гукаць».
 

Хто ўвядзець мяне ў умацаванае места? хто завядзець мяне аж да Едому?
 

Ці ня Бог пакінуў нас і ня выходзе Бог у войсках нашых?
 

Падай нам памогу супроці ворага, бо дарма людзкі ратунак.
 

У Богу мы будзем дзеяць адважна, Ён патопча варагоў нашых.