Псалтыр 11 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Начальніку хору: Псальм Давідавы. Я спадзяюся на Ягову! Як жа вы кажаце душы маёй: узьляці на гару вашую, як птушка?
 

Бо вось бязбожнікі напялі лук, наклалі на цяціву стралу сваю, каб у поцемку страляць у справядлівых сэрцам.
 

Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?
 

Ягова ёсьць у Сваёй Сьвятой Сьвятыні, Ягова, — Пасад Ягоны ў Нябёсах. Ягоныя Вочы бачаць, Ягоныя Павекі выпрабоўваюць сыноў Адама.
 

Ягова выпрабоўвае справядлівага, але бязбожніка і таго, хто любіць гвалт, нянавідзіць Душа Ягоная.
 

Ён пралівае дажджом пасткі на бязбожнікаў; агонь і серка і вецер палючы — вось іхняя доля із іхняй чары;
 

Бо Ягова справядлівы. Ён любіць праўду. Праведнікі ўбачаць Ягонае Аблічча.