Псалтыр 75 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору. «Ня загубі». Псальм Асапавы. Песьня.
 

Мы славім Цябе, Божа, мы славім. Твае цудныя ўчынкі абвяшчаюць, што Тваё Імя блізка.
 

Калі Я прызначу час, Я буду судзіць па справядлівасьці.
 

Яны псуюць шлях: зямля і ўсе ейныя жыхары. А Я раблю моцнымі ейныя слупы. Зэля.
 

Я кажу ганарлівым: «Ня будзьце пыхлівымі!» і да бязбожнікаў: «ня падыймайце ўверх рогу!»
 

Ня падыймайце высака ваш рог, ня гаварыце дзёрзка з каляным каркам,
 

бо ня з усходу і ня з захаду, і ня ад пустэльні прыходзіць вывышэньне;
 

бо Бог ёсьць Судзьдзя. Аднаго Ён паніжае, а другога Ён павышае;
 

бо ў Руцэ Яговы ёсьць келіх, поўны зьмяшанага віна, якое пеніцца, і Ён зь яго налівае. І муць ягоную будуць прыхлёбваючы піць усе бязбожнікі зямлі.
 

І я, я буду абвяшчаць вечна, буду пець Богу Якубаваму.
 

І я адсяку ўсе рогі бязбожнікам. Рогі справядлівага будуць паднятыя.