Псалтыр 29 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Давідаў. Прыносьце Госпаду, сыны Божыя, прыносьце Госпаду хвалу і магутнасць.
 

Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго, услаўляйце Госпада ў святым ззянні.
 

Голас Госпада над водамі, загрымеў Бог велічы: Госпад над бязмежнымі водамі.
 

Голас Госпада магутны! Голас Госпада велічны.
 

Голас Госпада, Які ламае кедры; і паламае Госпад кедры Лібана,
 

змушае скакаць Лібан, нібы цялятка, а Сірыён, нібы маладога адзінарога.
 

Голас Госпада, Які выкрасае агністае полымя.
 

Голас Госпада, Які трасе пустыню, і патрасе Госпад пустыню Кадэс.
 

Голас Госпада, Які хутка дасць абрадзініцца аленіхам і аголіць гушчары, і ў святыні Яго ўсе прамовяць: «Хвала!»
 

Госпад трывае па-над патопам, і будзе сядзець Госпад як Валадар вечна.
 

Госпад дасць сілу Свайму народу, Госпад дасць дабраславенне народу Свайму ў супакоі.