Псалтыр 61 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору. На струнах. Давідаў.
 

Выслухай, Божа, маленне маё, зваж на малітву маю.
 

З канцоў зямлі ўсклікаў я да Цябе, бо трывожыцца сэрца маё. На скалу непрыступную завядзі мяне!
 

Бо стаўся Ты надзеяй маёй, моцнай вежай перад непрыяцелем.
 

Буду жыць я вечна ў палатцы Тваёй, схаваюся пад покрывам крылаў Тваіх,
 

бо ты, Божа мой, выслухаў абяцанні мае, даў спадчыну тым, што шануюць імя Тваё.
 

Ты дадасі дні да днёў цара, гады ж яго — праз пакаленні і пакаленні.
 

Хай сядзіць ён вечна перад Богам; міласэрнасць і ласка хай захоўваюць яго.
 

Так буду я спяваць псальмы імю Твайму на векі вечныя, каб спаўняць мне абяцанні мае ад дня да дня.