Псалтыр 140 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.
 

Вырві мяне, Госпадзе, ад ліхога чалавека, сцеражы мяне ад гвалтаўніка.
 

Яны задумваюць у сэрцы ліхое, цэлы дзень узнімаюцца на бойкі.
 

Востраць языкі свае, як змяя, яд змяіны — у вуснах іх.
 

Усцеражы мяне, Госпадзе, ад рукі грэшніка, ухавай мяне ад гвалтаўніка.
 

Пыхліўцы хаваюць пятлю на мяне і шнуры расцягваюць, як сетку.
 

Кажу Госпаду: Ты мой Бог, Госпадзе, выслухай голас малення майго.
 

Госпадзе, Божа, магуцце збаўлення майго, Ты ўхавай галаву маю ў дзень бою.
 

Не спаўняй, Госпадзе, жадання бязбожніка і не выконвай намераў яго. Хай не падымаюць
 

галавы тыя, што акружаюць мяне, хай злоснасць іх вуснаў пакрые іх.
 

Хай спадуць на іх вуглі агністыя, укінь іх у яму, і няхай не падымуцца.
 

Балбатун хай не застанецца на зямлі, ліха апануе гвалтаўніка на пагібель.
 

Уведаў я, што Госпад учыніць суд над убогім і адпомсціць за беднага.