Адкрыцьцё 5 разьдзел

Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

І ўбачыў я ў правіцы ў Таго, Хто сядзіць на троне, кнігу, напісаную ўсярэдзіне і звонку, запячатаную на сем пячатак.
 

І ўбачыў я анёла магутнага, Які абвяшчаў гучным голасам: хто варты разгарнуць гэтую кнігу і зьняць пячаткі зь яе?
 
І ўбачыў я ў правай руцэ Седзячага на троне кнігу, запісаную ўнутры і звонку, запячатаную на сем пячатак.

І ніхто ня мог, ні на небе, ні на зямлі, ні пад зямлёю, разгарнуць гэтую кнігу, ні зірнуць у яе.
 
І ўбачыў магутнага анёла, абвяшчаючага гучным голасам: "Хто дастойны адкрыць кнігу і зьняць яе пячаткі?"

І я моцна плакаў па тым, што не знайшлося вартага разгарнуць і чытаць гэтую кнігу, і нават зірнуць у яе.
 
І ніхто ня мог ані на небе, ані на зямлі адкрыць кнігу, і глянуць на яе.

І адзін старац сказаў мне: ня плач, вось, леў з калена Юдавага, корань Давідаў, перамог і можа разгарнуць гэтую кнігу і зьняць сем пячатак яе.
 
І я вельмі плакаў, што ніхто не знайшоўся быць дастойным адкрыць кнігу і глянуць на яе.

І я глянуў, і вось, пасярод трона і чатырох жывых істотаў і сярод старцаў стаяла Ягня нібы заколатае, і мела сем рагоў і сем вачэй, якія ёсьць сем духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.
 
І адзін са старых сказаў мне: "Ня плач, вось перамог Леў з пакаленьня Юды, корань Давідаў, каб адкрыць кнігу і сем яе пячатак".

І Ён прыйшоў і ўзяў кнігу з правіцы Таго, Хто сядзеў на троне.
 
І ўбачыў я між тронам і чатырма жывёламі, пасярод старых Ягня стаячае, быццам забітае, маючае сем рагоў і сем вачэй, якія ёсьць сем духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.

І калі Ён узяў кнігу, тады чатыры жывыя істоты і дваццаць чатыры старцы ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гусьлі і залатыя чары, поўныя фіміяму, якія ёсьць малітвы сьвятых;
 
І пайшло, і ўзяло з правай рукі Седзячага на троне кнігу.

і сьпяваюць новую песьню, кажучы: Ты варты ўзяць кнігу і зьняць зь яе пячаткі; бо Ты быў заколаты, і Крывёю Сваёю Ты адкупіў нас Богу з кожнага калена і роду, і народу і племені,
 
І калі ўзяло кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старыя ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гарфу і залатыя чашы, поўныя пахнідлаў, якія ёсьць малітвы сьвятых,

і зрабіў нас царамі і сьвятарамі Богу нашаму; і мы будзем валадарыць на зямлі!
 
і сьпявалі новую песьню, кажучы: "Дастойны Ты ўзяць кнігу і адчыніць пячаткі яе, бо забіты быў Ты і адкупіў Ты нас Богу крывёю Тваёй з усякага пакаленьня, і мовы, і народу, і паганаў,

І бачыў я, і чуў голас многіх анёлаў вакол трона і жывых істотаў, і старцаў, і лікам іх было процьма цьмы і тысячы тысячаў,
 
і ўчыніў нас каралеўствам і сьвятарамі Богу нашаму, і будзем валадарыць на зямлі".

якія гаварылі гучным голасам: вартае Ягня заколатае прыняць сілу і багацьце, і мудрасьць і моц, і гонар і славу і дабраславеньне!
 
І калі так глядзеў, пачуў вакол трону, і жывёлаў, і старых голас безьлічы анёлаў, і лік іх быў мірыяды мірыядаў і тысячы тысяч,

І кожнае стварэньне, якое ёсьць на небе і на зямлі, і пад зямлёю і на моры, і ўсё, што ў іх, чуў я, казала: Таму, Хто сядзіць на троне, і Ягняці дабраславеньне і гонар, і слава і сіла на векі вечныя!
 
кажучых гучным голасам: "Дастойны Ты, Ягня, што забіты быў, каб прыняць моц, і багацьце, і мудрасьць, і сілу, і чэсьць, і хвалу, і багаславенства".

І чатыры жывыя істоты казалі: амін! І дваццаць чатыры старцы пакланіліся Таму, Хто жыве ва векі вечныя.
 
Тады пачуў я, як засьпявала ўсё стварэньне, што на небе, і што на зямлі, і што пад зямлёй, і што на моры, і што ў ім ёсьць: "Седзячаму на троне і Ягняці хай будзе багаслаўленьне, і хвала, і валаданьне на вякі вечныя".