3 Яна 1 разьдзел
Трэйцяе пасланьне Яна
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 1999
Старац — любаснаму Гаію, якога я ў ісьціне люблю.
Старшы — дарагому Гаю, каторага люблю ў праўдзе.
Любасны! малюся, каб табе здаровілася і шчасьціла ва ўсім, як шчасьціць душы тваёй.
Умілаваны, прагну табе ва ўсім пасьпяховасьці і здароўя так, як шчасьліва чуецца душа твая.
Бо я вельмі ўсьцешыўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю вернасьць, як ты ходзіш у ісьціне.
Вельмі ўзрадаваўся я з прыбыцьця братоў, якія засьведчылі праўду тваю ды што ты жывеш справядліва.
Няма мне большае радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у ісьціне.
Для мяне няма большай радасьці, як пачуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.
Любасны! ты як верны дзееш у тым, што робіш братам і вандроўнікам;
Ты, умілаваны, вернае робіш, калі дапамагаеш братам, а асабліва падарожным,
яны засьведчылі перад царквою пра любоў тваю; ты добра зробіш, калі адпусьціш іх, як яно трэба дзеля Бога,
якія засьведчылі тваю любоў перад царквою. Ты добра зробіш, заагледзеўшы іх на дарогу па-Божаму.
бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад язычнікаў.
Бо выбраліся яны ў дарогу ў імя Яго, не прыймаючы нічога ад паганаў.
Дык вось павінны мы прымаць іх такіх, каб зрабіцца спрыяльнікамі ісьціне.
Таму мусім гасьцінна прыймаць такіх людзей для супольнай працы з імі для праўды.
Я пісаў быў царкве; але Дыятрэф, які любіць быць першым у іх, ня прымае нас.
Я напісаў крыху царкве, але Дыятрэф, каторы хоча быць кіраўніком іхнім, не прыймае нас.
Таму, калі я прыйду, дык узгадаю ўчынкі, якія ён робіць, ганячы словамі ліхімі нас, і, не задавальняючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і забараняе тым, што жадаюць прымаць, і выганяе іх з царквы.
Таму вось, калі прыбуду пасваруся за яго паводзіны ды за злосныя словы супраць нас. А прытым, як бы яму яшчэ гэтага не хапала, і сам не прыймае братоў, ды хочучых гэта зрабіць выганяе з царквы.
Любасны! не ўпадабняйся ліхому, а добраму. Хто робіць дабро, той Божы; а хто робіць ліха, ня бачыў Бога.
Улюблены, не ідзі за ліхім, але рабі дабро. Хто добрае робіць, ёсьць ад Бога, а хто робіць благое, той ня бачыў Бога.
Пра Дзімітрыя засьведчылі ўсе і сама ісьціна; сьведчым таксама і мы, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае ў ісьціне.
Пра Дэмэтра ўсе добра сьведчаць, і нават сама праўда. Такое самае сьведчаньне даём і мы, і ведаем, што сьведчаньне нашае праўдзівае.
Многае меўся я напісаць; ды не хачу пісаць табе чарнілам і трысьцінкаю,
Шмат я меў бы табе напісаць, але не хачу пяром і атрамантам.
спадзяюся ж бо неўзабаве пабачыць цябе і пагутарыць вуснамі ў вусны.
Спадзяюся, што хутка цябе ўбачу і тады пагаворым вуснамі ў вусны.
Мір табе! вітаюць цябе сябры; павітай сяброў паіменна. Амін.
Супакой табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай сяброў пайменна.