Захарыі 11 разьдзел

Кніга прарока Захарыі
Пераклад Яна Станкевіча → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Адчыняй, Лібане, дзьверы свае, і пажарэць цяпло кедры твае.
 

Вый, кіпрысе, бо кедра ўпаў, бо дабрародныя аглабаны; выйце, дубы вашанскія, бо паваліўся моцны лес.
 

Гук выку пастыроў, бо слава іхная аглабаная; гук равеньня левянят, бо аглабана гордасьць Ёрдану.
 

Гэтак кажа СПАДАР, Бог мой: «Пасі авечкі на зарэз,
 

Каторыя купляючыя рэжуць — нявінныя; а тыя, што прадаюць іх, кажуць: "Дабраславёны СПАДАР, бо я забагацеў!" і пастыры іхныя не жалеюць іх.
 

Бо Я ня буду болей жалець жыхараў зямлі, — агалашае СПАДАР, — але, гля, Я перадам людзёў, кажнага ў руку прыяцеля ягонага і ў руку караля ягонага, і яны будуць разіць зямлю, і Я ня выбаўлю з рукі іхнае».
 

І буду пасьціць чараду зарэзу, вас, бедная чарада! І вазьму Сабе два пасахі, адзін Я назваў харашынёю, а другі назваў чарэсламі, і буду пасьціць чараду.
 

І выгублю трох пастыроў за адзін месяц, і зьнемарасьцілася душа Мая імі, і таксама душа іхная брыдзіцца Імною.
 

І скажу: «Ня буду пасьціць вас: здыхаючая — хай здыхае, і гінучая — хай гіне, а засталыя хай ядуць мяса адна аднае».
 

І вазьму посах Свой — харашыню, і патрышчу, каб узрушыць змову Сваю, што Я ўчыніў з усімі людамі;
 

І яна ўзрушана будзе таго дня, і гэтак даведаюцца бедныя з чарады, каторыя чакалі Мяне, што гэта — слова СПАДАРОВА.
 

І сказаў ім: «Калі гэта добра ў вачох вашых, дайце цану Маю; а калі не, — пакіньце»; і яны адважылі цану Маю трыццаць срэбнікаў.
 

І сказаў Імне СПАДАР: «Кінь іх ганчару, — ладная цана, катораю яны ацанавалі Мяне!» І ўзяў Я трыццаць срэбнікаў, і кінуў іх ганчару ў доме СПАДАРОВЫМ.
 

Тады Я патрышчыў другі посах Свой — чарэслы, каб узрушыць братнюю любоў памеж Юды й Ізраеля.
 

І сказаў СПАДАР імне: «Яшчэ вазьмі сабе снадзі дурнога пастыра,
 

Бо, гля, Я пастанаўлю ў зямлі гэтай пастыра, каторы гінучых не даведаецца, маладых ня будзе шукаць ані калекіх лячыць, ані здаровых карміць, але мяса сытых будзе есьці і капыты іхныя адрываць.
 

Бяда дурному пастыру, што кідае чараду! меч на плячо ягонае й на правае вока ягонае! плячо ягонае чыста ссохне, і правае вока ягонае супоўна зацьмее».