Захарыі 3 разьдзел

Кніга прарока Захарыі
Пераклад Яна Станкевіча → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

І паказаў Ён імне Ігошуу, вайвышшага сьвятара, што стаяў перад Ангілам СПАДАРОВЫМ, і шайтана, каторы стаяў па правіцы яго, каб супроцьдзеяць яму.
 

І сказаў СПАДАР шайтану: «Хай згане СПАДАР цябе, шайтане, хай згане цябе СПАДАР, што абраў Ерузалім; ці не галавешка гэта, выратаваная з агню?»
 

Ігошуа быў адзеўшыся ў запэцканае адзецьце і стаяў перад Ангілам.
 

І Ён адказаў і казаў тым, што стаялі перад Ім, кажучы: «Зьдзеньце зь яго запэцканае адзецьце»; а яму сказаў: «Вось, Я прычыніў, што адышло ад цябе бяспраўе тваё, і адзену цябе ў дарагое адзецьце».
 

І сказаў: «Няхай узложаць чыстую мітру на галаву яговую», і ўзлажылі чыстую мітру на галаву ягоную, і адзелі яго ў вадзецьце; і Ангіл СПАДАРОЎ стаяў.
 

І перасьцярог Ангіл СПАДАРОЎ Ігошуу, кажучы:
 

«Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Калі па дарогах Маіх будзеш хадзіць, і калі будзеш дзяржаць загаду Маю, тады будзеш таксама судзіць дом Мой, і таксама сьцерагчы панадворкі Мае, і Я дам табе хадзіць памеж тых, што стаяць гэтта.
 

Слухай жа цяпер, Ігошуа, найвышшы сьвятару! ты а прыяцелі твае, што сядзяць перад табою, бо мужы дзіву яны; бо вось, Я прывяду слугу Свайго, Пагон;
 

Бо во камень, што Я кладу перад Ігошуам; на адным камені сем ачоў; вось, Я выражу выразак яго, — агалашае СПАДАР войскаў, — і аддалю бяспраўе гэтае зямлі за адзін дзень.
 

Таго дня, — агалашае СПАДАР войскаў, — будзеце адзін аднаго зваць пад віно а пад фіґу"».