1 Дзеці мае! гэта пішу вам, каб вы не грашылі; а калі б хто ізграшыў, дык мы маем Прычынцу перад Айцом, Ісуса Хрыста, Справядлівага.
2 І Ён залашчаньне за грахі нашы, і ня толькі за нашы, але й за ўсяго сьвету.
3 А што мы пазналі Яго, даведуемся з тога, што дзяржым расказаньні Ягоныя.
4 Хто кажа: «Я пазнаў Яго», але расказаньняў Ягоных не дзяржыць, тый манюка, і няма ў ім праўды;
5 А хто дзяржыць Слова Ягонае, у тым запраўды любосьць Божая дасканальная: з гэтага даведуемся, што мы ў Ім.
6 Хто кажа, што перабывае ў Ім, мае так хадзіць, як Ён хадзіў.
7 Умілаваныя! пішу вам ня новае расказаньне, але расказаньне старое, каторае вы мелі ад пачатку. Расказаньне старое ё слова, каторае вы чулі ад пачатку.
8 Яшчэ новае расказаньне пішу вам, праўдзівае ў Ім і ў вас; бо цямнота мінае, а праўдзівае сьвятло ўжо сьвеце.
9 Хто кажа, што ён у сьвятліні, а ненавідзе брата свайго, тый у цямноце дагэтуль.
10 Хто любе брата свайго, тый перабывае ў сьвятліні, і няма ў ім спадману;
11 А хто ненавідзе брата свайго, тый у цямноце, і ў цямноце ходзе, і ня ведае, куды йдзець, бо цямнота сусьляпіла яму вочы.
12 Пішу вам, дзеці, бо дараваны вам грахі дзеля імені Ягонага.
13 Пішу вам, айцове, бо вы пазналі Таго, Каторы ёсьць ад пачатку. Пішу вам, маладзёны, бо вы перамаглі злога. Пішу вам, хлопцы, бо вы пазналі Айца.
14 Я напісаў вам, айцове, бо вы пазналі Таго, Каторы ёсьць ад пачатку. Я напісаў вам, маладзёны, бо вы дужыя, і Слова Божае перабывае ў вас, і вы перамаглі злога.
15 Ня мілуйце сьвету ані тога, што ў сьвеце: хто мілуе сьвет, у тым няма любові Айцоўскае;
16 Бо ўсе, што ў сьвеце: жада цела а жада аччу а пыха жыцьцявая, тое ня ё ад Айца, але ад сьвету гэтага.
17 І сьвет мінае, і жада ягоная, а тый, што чыне волю Божую, трывае на векі.
18 Дзеці! апошняя гадзіна. І як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, і цяпер зьявілася шмат антыхрыстаў, адгэтуль мы пазнаем, што апошняя гадзіна.
19 Яны вышлі ад нас, але ня былі з нас; бо калі б яны былі з нас, то напэўна засталіся б з намі; але каб было выяўленя, што ня ўсі з нас.
20 Вы, адылі, маеце памазаньне ад Сьвятога і ведаеце ўсе.
21 Я напісаў вам не затым, каб вы ня зналі праўды, але што яе знаеце, і што ўсялякая мана ня з праўды.
22 Хто маныш, калі ня тый, хто перачыць, што Ісус ё Хрыстос? Гэта — антыхрыст, што выпіраецца Айца а Сына.
23 Кажны, хто адракаецца Сына, ня мае Айца; а хто вызнавае Сына, мае й Айца.
24 Дык, што вы чулі ад пачатку, тое няхай застаецца ў вас; калі застанецца ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, дык і вы застаніцеся ў Сыну а ў Вайцу.
25 А тая абятніца, каторую абяцаў вам, ё жыцьцё вечнае.
26 Гэта я напісаў вам узглядам тых, што вас зводзяць.
27 А памазаньне, каторае вы адзяржалі ад Яго, трывае ў вас, і вы не патрабуеце, каб хто-колечы вучыў вас; але як тое самае памазаньне вуча вас усяго, і яно праўдзівае й не манлівае, дык, чаго яно навучыла вас, у тым трывайце.
28 Дык, дзеткі, трывайце ў Ім, каб, як Ён зьявіцца, мы мелі адвагу і не засароміліся перад Ім у часе прыходу Ягонага.
29 А калі вы ведаеце, што Ён справядлівы, ведайце, што кажны, хто чыне справядлівасьць, народжаны зь Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першы суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.