Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПОМСТУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «помсту» сустракаецца 34 разы у 29 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПОМСТУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І зараз жа загадаў Майсей: «Узбройце з асяроддзя свайго мужчын да бою, каб яны маглі выканаць помсту Госпада над мадыянцамі.

Копія ліста ў форме закону была абвешчана ва ўсіх правінцыях, каб усе народы ведалі, што юдэі прыгатаваліся ў той дзень спагнаць помсту на ворагах сваіх.

каб учыніць помсту над паганамі, пакаранне над народамі,

Адкрыецца галізна твая, і ўбачаць няславу тваю. Учыню Я помсту, нікога не пашкадую, —

Ты ж, Госпадзе Магуццяў, судзіш справядліва ды прасочваеш ныркі і сэрца; хай пабачу я помсту Тваю над імі, Табе бо выявіў я справу сваю.

Я чуў паклёпы многіх і жах навокал: “Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе спагадныя да мяне чакалі падзення майго: “Можа, ён дасць падмануць сябе, дык мы адолеем яго і будзем спаганяць на ім помсту”.

А Ты, Госпад Магуццяў, выпрабоўваеш справядлівага і бачыш ныркі і сэрца. Прашу, хай пабачу я помсту Тваю над імі, Табе бо даручыў я справу сваю.

Гэта дзень Госпада, Бога Магуццяў, дзень помсты, каб учыніў помсту ворагам Сваім: і меч будзе есці, і пад’есць, і ап’янее ад крыві іх, бо гэта ахвяра Госпаду, Богу Магуццяў, на зямлі паўночнай каля ракі Эўфрат.

Гаманіце супраць яго; куды б ні працягнуў ён руку, падаюць слупы яго, разбураныя муры яго, бо гэта — помста Госпадава; спаганяйце помсту на ім: як ён рабіў, зрабіце яму.

Гоман уцекачоў і тых, якія выйшлі з зямлі Бабілонскай, каб абвясціць на Сіёне пра помсту Госпада, Бога нашага, пра помсту за Яго святыню.

Таму вось што кажа Госпад: «Вось, Я абараню справу тваю, і адпомшчу помсту тваю, і мора яго зраблю пустыняю, і высушу крыніцу яго,

Вось што кажа Госпад Бог: «За тое, што Ідумея ўчыніла помсту, каб адпомсціць дому Юды, і, правініўшыся, зграшыла ды абрушыла на іх помсту, —

Я адпомшчу Ідумэі праз руку народа Майго Ізраэля, і зробяць яны з Эдомам паводле гневу Майго і абурэння Майго, і адчуюць яны помсту маю», — кажа Госпад Бог.

Я выканаю над імі вялікую помсту, удараючы ў абурэнні, і даведаюцца, што Я — Госпад, калі Я даканаю на іх помсту Маю”».

І што Мне вы, Тыр і Сідон, і ўсе акругі філістынскія? Ці вы хочаце адпомсціць Мне? Калі вы Мне такую помсту чыніце, вельмі хутка Я вашу помсту павярну на галаву вашу.

Вось жа, Я выведу іх з месца, у якое вы іх прадалі, і помсту вашу павярну на галаву вашу.

І ў гневе і абурэнні здзейсню помсту над усімі народамі, якія былі непаслухмянымі Мне».

І адправіўся ён, і з ім пайшло войска бязбожных моцнае, у дапамогу яму, каб чыніць помсту на сынах Ізраэля.

І яго паслаў цар разам з бязбожным Альцымам, якога паставіў святаром, і загадаў яму ўчыніць помсту сынам Ізраэля.

ды абышоў вакол усе землі Юдэі, спаганяючы помсту на адступнікаў, так што яны не маглі перамяшчацца па краіне.

даканай помсту над гэтым чалавекам і над войскам яго, каб палі ад меча; помні пра іх блюзнерствы і не дай ім жыць».

Ты ж, Ахіёр, найміт Амона, ты, што сказаў гэтыя словы ў дзень сваёй злачыннасці, не ўбачыш з гэтага дня ўжо болей аблічча майго, аж пакуль спаганю помсту на гэтым народзе, што прыбыў з Егіпта.

І Осія і князі сказалі ёй: «Ідзі ў супакоі, і хай Госпад Бог будзе перад табой, каб учыніць помсту непрыяцелям нашым».

і сказала: «Госпадзе, Божа бацькі майго Сімяона, якому ў руку даў Ты меч на помсту чужынцам, якія развязалі пояс дзявочы для апаганення, ды агалілі сцёгны для ганьбы, ды абняславілі ўлонне для знявагі. Ты бо сказаў: “Так не будзе!”, а яны зрабілі.

Ён возьме за зброю Сваю апякуючую руплівасць і ўзброіць стварэнне на помсту ворагам,

А за неразумныя выдумкі іх злачыннасці, якімі ашуканыя, яны пакланяліся многім гадам і марнай жывёле, наслаў Ты на іх у помсту многа неразумных звяроў,

і кожную помсту, але не помсту ад ворагаў.

Хто хоча быць адпомшчаным, той знойдзе помсту ад Госпада, і грахі яго Госпад, захоўваючы, захавае.

Клыкі звяроў дзікіх, і скарпіёны, і гады, і меч двухбаковавостры на помсту, на гібель бязбожных:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter