і будзе судзіць увесь сьвет па праўдзе і чыніць суд над народамі паводле справядлівасьці.
Хваліце Госпада, што сядзіць на Сыоне, апавядайце між народамі ўчынкі Яго!
Бо Госпада ёсьць царства, і Ён — Валадар над народамі.
Спынецеся ды пазнайце, што Я — Бог! Узвышаны Я між народамі, узвышаны на зямлі!
Буду славіць Цябе між народамі, Госпадзе, буду славіць Цябе між паганамі!
Ён Сваёй моцай пануе навекі; вочы Яго за народамі сочаць, каб не паўставалі бунтары. (Зэля)
каб на зямлі мы пазналі Твой шлях, між усімі народамі збаўленьне Тваё.
Апавядайце між паганамі славу Яго, між усімі народамі цуды Ягоныя.
Вялікі Госпад на Сыоне, узвышаны над усімі народамі.
Слаўце Госпада, прызывайце імя Яго! Абвяшчайце між народамі дзеяньні Яго!
Буду славіць Цябе між народамі, Госпадзе, і пяяці Табе між паганамі!
Высака Госпад над усімі народамі; панад нябёсамі слава Яго.
каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,
Ісус, прыклікаўшы іх, сказаў ім: ве́даеце, што тыя, што лічацца князямі народаў, пануюць над народамі; і вялікія валадаюць імі;
І навучаў, кажучы: ці-ж не напісана: дом Мой домам малітвы ўсімі народамі будзе назва́ны, а вы зрабілі яго прытонам разбойнікаў (Ісая 56:7; Ерамія 7:11).
Ісая таксама кажа: будзе корань Ясе́явы і Той, што́ паўстане, валадаць народамі; на Яго пагане спадзявацца будуць (Ісая 11:10).