Божа! Мы чулі вушыма сваімі, і бацькі нашы наказуюць: вялікае дзела зрабіў Ты ў іхнія дні, у дні старадаўныя.
Калі-б мы забылі імя нашага Бога і да чужога нашы рукі цягнулі,
Віны мае перамаглі мяне; але Ты пакрываеш праступкі нашы.
Памажы нам, о Божа, Збавіцелю наш, дзеля чэсьці іменьня Твайго; ратуй і даруй грахі нашы дзеля іменьня Твайго!
Ты зрабіў з нас прадмет барацьбы дзеля нашых суседзяў, і ворагі нашы зьдзекі строяць над намі.
Ты праступкі нашы прад Табою паклаў, грахі нашы ўкрытыя прад сьветласьцяй аблічча Твайго.
Бо ўсе дні нашы зьніклі ад гневу Твайго, гады нашы мінулі, быццам той уздох.
Лічыць нашы дні — навучы Ты нас гэтага, каб прыдбаці нам мудрае сэрца.
Зраньня нас ласкай Тваёй насычай, каб мы радаваліся й весяліліся ў-ва ўсе нашы дні.
Як далёкі ад захаду ўсход, так далёка Ён нашы праступкі ад нас аддаліў.
Бацькі нашы ў Эгіпце ў цям не ўзялі цудаў Тваіх, ня помнілі ласк Тваіх множства ды проці Ўсявышняга паўставалі ля мора Чырвонага.
Вось, нашы стопы стаяць у варотах тваіх, о Ерузаліме!
Былі тады нашы вусны поўны сьмеху вясёлага, а язык наш — пяяньня. Казалі тады між паганамі: Вялікае Госпад над імі ўчыніў!
бо тыя, што нас паланілі, там песьні ад нас вымагалі, і насьмешнікі нашы — вясёласьці: А ну, засьпявайце нам з песьняў Сыонскіх!
Хай сыны нашы будуць, як саджанцы, узрашчоныя ў іх маладосьці; дочкі нашыя — быццам слупы вуглавыя ў палацы, што штучна высечаны.
Гумны нашы няхай будуць поўныя, на ўсякае збожжа багатыя; няхай плодзяцца нашы авечкі тысячмі й цьмамі на пасьвішчах нашых.
Няхай будуць тлустыя нашы валы; хай ня будзе ўзламаньня ні жаднае страты, ні плачу на вуліцах нашых!