Госпадзе, вядзі мяне ў справядлівасьці Тваёй; насупраць ворагам маім выпрастуй шлях Твой прада мною.
Госпад судзіць народы. Судзі-ж мяне. Госпадзе, паводле справядлівасьці маёй і паводле нявіннасьці маёй, што ёсьць у-ва мне!
і будзе судзіць увесь сьвет па праўдзе і чыніць суд над народамі паводле справядлівасьці.
У Цябе, Госпадзе, я шукаю падпоры, ня дай мне асароміцца навекі, паводле справядлівасьці Тваёй спасі Ты мяне!
Судзі мяне паводле справядлівасьці Тваёй, Госпадзе Божа мой, каб ня былі яны нада мной пераможцамі,
Хай весяляцца й радуюцца тыя, што для мяне справядлівасьці хочуць ды няўстанна гавораць: Вялік Госпад, Які для раба Свайго жадае спакою!
Праўды Тваёй ня ўкрываў я ў сэрцы маім, я пра вернасьць Тваю гаварыў і ўспамогу Тваю, ласкі Твае й справядлівасьці прад зборам вялізным ня ўтоіваў.
Пасад Твой, о Божа, навекі! Кій справядлівасьці — бэрла царства Твайго.
Страшнымі ўчынкамі даеш нам адказ паводле Тваёй справядлівасьці, Божа, — Ты, што ёсьць наша спасеньне, усіх канцоў сьвету й далёкага мора надзея!
Збаў нас, вызваль мяне паводле Тваёй справядлівасьці! Прыхілі да мяне Тваё вуха і дай мне ўспамогу!
каб судзіў народ Твой паводле справядлівасьці і ўбогіх Тваіх водле права,
Калі Я бачу, што час настаў, Я суджу па справядлівасьці.
Бо зьвернецца суд к справядлівасьці, і пойдуць за ім усе шчырыя сэрцам.
перад Богам, Які йдзе, Які йдзе судзіці зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет па справядлівасьці і народы паводле праўды Сваёй.
Псальм Давідавы. Аб ласцы й справядлівасьці буду я пяяць, — хвалу Табе, Госпадзе, пяяць буду.
Я пакляўся захоўваць прысуды справядлівасьці Тваёй і спаўняю гэта.
Пілнаваўся я права й справядлівасьці; не аддай Ты мяне ў рукі ворагаў!
Псальм Давідавы. Малітву маю пачуй, Госпадзе, зваж на малітву маю, па праўдзе Тваёй мяне выслухай, паводле Тваёй справядлівасьці.
Госпадзе, дзеля іменьня Твайго захавай Ты мяне ў жыцьці! Дзеля Тваёй справядлівасьці вырві душу маю із напасьці!