Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ІЗРАЭЛЬ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «Ізраэль» сустракаецца 21 раз у 21 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, каталіцкім.

ІЗРАЭЛЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
О, каб з Сыёну прыйшоў ратунак Ізраэлю! Калі Ягова ве́рне з палону народ Свой, будзе ўрачыста весяліцца Якуб і радавацца Ізраэль.

Слухай, народзе Мой, і Я буду прамаўляць, Ізраэль, і Я буду сьведчыць супраць цябе. Я ёсьць Бог, твой Бог.

О, каб зь Сыёну прыйшлі бы паратункі Ізраэлю! Калі Бог скасуе палон народу Свайго, будзе ўрачыста радавацца Якуб, і радавацца Ізраэль.

Але народ Мой ня паслухаўся Голасу Майго. І Ізраэль ня ўпакорваўся Мне.

О, каб народ Мой паслухаўся Мяне, і каб Ізраэль пайшоў Маім шляхам!

І прыйшоў Ізраэль у Ягіпет. І асеў Якуб у зямлі Хама.

Калі выйшаў Ізраэль зь Ягіпту, дом Якубавы з народу чужой мовы,

тады быў Юда Ягоным Сьвяцілішчам, Ізраэль — валоданьнем Ягоным.

Хай сёньня скажа Ізраэль, што Ягоная Міласэрнасьць трывае на ве́кі.

Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б Ягова ня быў за нас, — хай скажа Ізраэль, —

Песьня ўзыходжаньня. Яны шмат уціскалі мяне ад юнацтва майго, хай скажа Ізраэль.

Хай Ізраэль спадзяецца на Ягову, бо ў Яговы — міласэрнасьць, і шчодрасьць збаўленьня ў Яго.

І Ён збавіць Ізраэль ад усіх бяззаконьняў ягоных.

Хай радуецца Ізраэль аб сваім Творцы. Сыны Сыёну хай радуюцца аб сваім Каралí.

Ісус жа адказаў яму: першае з усіх прыказаньняў: слухай Ізраэль! Госпад, Бог наш, ёсьць Госпад адзіны;

Ізраэль жа, які імкнуўся да праведнасьці паводля Закону, праведнасьці (паводля) Закону ня дасягнуў.

Такога ня можа быць, каб Слова Бога ня спраўдзілася. Таму што ня ўсе тыя, якія ад Ізраэля ёсьць Ізраэль;

Браты! з маім глыбокім сардэчным перажываньнем (я) у прашэньні перад Богам за Ізраэль аб (ягоным) выратаваньні.

Але пытаюся: хіба Ізраэль ня ведаў? Масей гаворыць першы: «Я прывяду вас да рупнасьці ня народам; раздражню вас народам някемлівым».

Што ж? Чаго Ізраэль шукае, таго ня атрымаў; выбраная ж (частка) атрымала, а астатнія былі ажарсьцьвёнымі,

І так увесь Ізраэль будзе збаўлены, як напісана: «Прыйдзе Збаўца ад Сыёна і адверне грахоўнасьць ад Якуба».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter